На раніцу 18 жніўня КСУП «Жукоўшчына» абмалаціла збажыну на 760 гектарах з 770 (99 працэнтаў). КСУП «Русь-Агра» сабрала ўраджай з 1655 гектараў (засеяна было 1695), што склала 98 працэнтаў. КСУП «Хвінявічы» абмалацілі збожжа на 848 гектарах з 883 (96 працэнтаў).
На фінішы жніва перавёз сваю 1000-ую тону зерня шафёр МАЗа з КСУП «Жукоўшчына» Аляксандр Пышко. Прафсаюзная прэмія знайшла героя жніва ўжо пад бярозавай засенню на мехдвары ў Жукоўшчыне.Прэмію РК прафсаюза работнікаў АПК за 1000 тон Аляксандру Пышко ўручае старшыня РК прафсаюза Уладзімір Казак.
Жукоўшчынскія камбайны ўчора раніцай мы напаткалі на дарозе ў Казлоўшчыну — ехалі на дапамогу ў КСУП «Слава працы». А вас не ўзялі? — жартам пытаюся ў Аляксандра Пятровіча.
Не ўзялі, адказвае. Падыходзіць тэрмін для яго МАЗа праходзіць тэхагляд. Трэба памяняць шыны на колах, тармазы. Такі ў Аляксандра Пышко бліжэйшы клопат. Шафёр-тысячнік Аляксандр Пышко. МАЗ сумленна адпрацаваў на жніве і заслужыў належны тэхнічны клопат пра сябе.
Фота Б. Варны.