Нарыхтоўка і збор дзікарослых ягад і грыбоў павінны адбывацца спосабамі, якія не наносяць шкоду ягаднікам і грыбніцам. Пры зборы ягад забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні, якія наносяць пашкоджанні ягаднікам і зніжаюць ураджай ягад у наступныя гады. Разграбанне подсцілу, асабліва пры нарыхтоўцы лісічак, забараняецца. Тэрміны пачатку нарыхтоўкі і збору дзікарослых ягад (брусніц і журавін) штогод устанаўліваюцца абласнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. У гэтым годзе ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых ягад: брусніц — з 20 жніўня, журавін — з 6 верасня.
Адказнасць за парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору або закупкі ягад і грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак прадугледжана артыкулам 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь. За збор або нарыхтоўку грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак (пладоў, ягад, насення і інш.) на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі або збор забаронены, альбо іх нарыхтоўка або збор без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязковае, або не ў адпаведнасці з ім прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да дваццаці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — да ста базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічыняў;
парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак, альбо іншае парушэнне правілаў збору ці нарыхтоўкі караецца папярэджаннем або штрафам у памеры да дваццаці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — да ста базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічыняў;
парушэнне правілаў закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак у прамысловых мэтах караецца штрафам у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак, або без канфіскацыі; на індывідуальнага прадпрымальніка — ад дзесяці да ста базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак, або без канфіскацыі; а на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак, або без канфіскацыі.
Знаходжанне грамадзян у лясах, ажыццяўленне імі пабочнага лесакарыстання могуць быць абмежаваны ў парадку, якi вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў інтарэсах пажарнай бяспекі ў лясах, вядзення арэхапрамысловай, лесапладовай або лесанасеннай гаспадаркі, а ў лясах, размешчаных на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, — у адпаведнасці з устаноўленым там рэжымам аховы і выкарыстання.
У сувязі з наяўнасцю неадзінкавых фактаў парушэння правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, для хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуюць тэлефоны даверу: 8-01562-66-3-65, 8-029- 6501951 (Velcom), па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.
Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.
У. ЗАЙКЕВІЧ,
намеснік начальніка Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету