Бясплатная вада ад Чырвонага Крыжа

Падзеі

Калі слупкі тэрмометраў паднімаюцца вышэй за адзнаку +30 градусаў, валанцёры Дзятлаўскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа арганізоўваюць для прахожых пункты выдачы пітной вады.

Такія пункты размешчаны ў самых шматлюдных месцах горада і дапамагаюць жадаючым справіцца са смагай і палепшыць самаадчуванне.

Асабліва гэта дарэчы для дзецей і сталых людзей.

Таксама працаўнікі Чырвонага Крыжа аказваюць першую медыцынскую дапамогу тым, хто адчуў недамаганне пад пякучым сонцам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *