Аб арганізацыі спаборніцтва на жніве

Падзеі

Аб арганізацыі спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўскага раёна, камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, машыністаў збожжасушыльных комплексаў, моладзевых экіпажаў, маладых вадзіцеляў, маладых аграномаў і інжынераў на перыяд уборкі ўраджаю 2017 года

З мэтаю своечасовага і якаснага правядзення ўсяго комплексу ўборачных работ 2017 года райвыканкам вырашыў арганізаваць спаборніцтва на жніве.

Для аператыўнага кіраўніцтва спаборніцтвам і падвядзення яго вынікаў створана камісія пад старшынствам першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М. Бабіны.

Па выніках спаборніцтва на жніве для пераможцаў вызначаны:

  • для сельгасарганізацый – 3 прызавыя месцы;
  • для экіпажаў камбайнаў “Lexion-580” з прапускной здольнасцю 13,5 кг/с – 1 месца;
  • для экіпажаў камабайнаў “John Deere”, CF-80, КЗС-1218, “Ліда-1600” з прапускной здольнасцю 11-12 кг/с – 3 месцы;
  • для экіпажаў камбайнаў “Claas Mega -208”, КЗС-10К, “Ліда-1300” з прапускной здольнасцю 8-10 кг/с – 3 месцы;
  • для вадзіцеляў аўтамабіляў МАЗ-555142 – 3 месцы;
  • для вадзіцеляў аўтамабіляў МАЗ з прычэпам – 3 месцы;
  • для вадзіцеляў аўтамабіляў ГАЗ, ЗіЛ і МАЗ-457043 – 3 месцы з улікам грузападымальнасці аўтамабіля;
  • для аператараў збожжасушыльных комплексаў КЗСВ-30 – 3 месцы;
  • для аператараў збожжасушыльных комплексаў М-819, КЗС-25 – 1 месца;
  • для аператараў збожжасушыльных комплексаў СЗК-10, КЗС-10 – 1 месца.

Вызначэнне пераможцаў спаборніцтваў сярод камбайнавых экіпажаў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных комплексаў будзе зроблена з прымяненнем каэфіцыентаў пераліку ва ўмоўную колькасць зерня з улікам тэхнічных параметраў камбайнаў, іншай тэхнікі паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва будуць улічаны тэрміны эксплуатацыі камбайнаў, аўтамабіляў, збожжасушыльных комплексаў.

Колькасць зерня рапсу і крыжакветных культур для камбайнераў і вадзіцеляў на адвозцы зерня залічваецца ў агульную колькасць збожжавых і зернебабовых культур з каэфіцыентам 1, а насення шматгадовых траваў – з каэфіцыентам 5.

Сельгасарганізацыя, якая раней за іншыя завершыць жніво збожжа і зернебабовых культур паводле зацверджанага плана, атрымае найбольшы прырост валавога збору, забяспечыць найбольшую вытворчасць зерня з аднаго бала-гектара ворыва, завершыць увесь комплекс уборачных работ з улікам уборкі саломы, не дапусціць парушэнняў вытворчай, тэхналагічнай дысцыпліны і ўмоваў аховы працы, узнагароджваецца грашовай прэміяй:

  • за першае месца – у памеры 60 базавых велічыняў;
  • за другое месца – у памеры 45 базавых велічыняў;
  • за трэцяе месца – у памеры 35 базавых велічыняў.

Па кожным з крытэрыяў ацэнкі сельгасарганізацыі вызначаецца месца ад 1 да 9. Пераможцы спаборніцтва будуць вызначаны па найменшай суме занятых месцаў.

Камбайнавыя экіпажы (з кожнай групы камбайнаў), якія намалоцяць найбольшую колькасць зерня пры ўмове выканання даведзеных заданняў на перыяд жніва, не дапусцяць парушэнняў вытворчай дысцыпліны і ўмоваў аховы працы, узнагароджваюцца:

  • за першае месца – грашовай прэміяй у памеры 8 базавых велічыняў;
  • за другое месца – грашовай прэміяй у памеры 6 базавых велічыняў;
  • за трэцяе месца – грашовай прэміяй у памеры 5 базавых велічыняў.

Вадзіцелі на адвозцы збожжа, якія перавязуць найбольшую яго колькасць, выканаюць усе патрабаванні па якасці работ, не дапусцяць парушэнняў працоўнай дысцыпліны і ўмоваў аховы працы, узнагароджваюцца:

  • за першае месца – грашовай прэміяй у памеры 5 базавых велічыняў;
  • за другое месца – грашовай прэміяй у памеры 4 базавых велічыняў;
  • за трэцяе месца – грашовай прэміяй у памеры 3 базавых велічыняў.

Машыністы збожжасушыльных комплексаў, якія прасушаць найбольшую колькасць зерня, выканаюць даведзеныя заданні, усе патрабаванні па якасці работ, не дапусцяць парушэнняў працоўнай дысцыпліны і ўмоваў аховы працы, узнагароджваюцца:

  • за першае месца – грашовай прэміяй у памеры 8 базавых велічыняў на звяно па кожнай групе сушылак;
  • за другое месца сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў КЗСВ-30 – грашовай прэміяй у памеры 7 базавых велічыняў;
  • за трэцяе месца сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў КЗСВ-30 – грашовай прэміяй у памеры 6 базавых велічыняў.

Сельгасарганізацыі, камбайнавыя экіпажы, машыністы збожжасушыльных комплексаў, вадзіцелі, якія дапусцяць парушэнні вытворчай дысцыпліны і ўмоваў аховы працы, са спаборніцтва выключаюцца.

Сельскагаспадарчым арганізацыям раёна рэкамендавана арганізаваць унутрыгаспадарчае спаборніцтва на жніве-2017, вызначыць меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання ўдзельнікаў, штодзень падводзіць вынікі, забяспечыць галоснасць спаборніцтва, стварыць належныя ўмовы працы, быту і адпачынку механізатараў, арганізаваць двухразовае гарачае харчаванне ўдзельнікаў жніва. Адказнымі за арганізацыю спаборніцтва рэкамендавана прызначыць кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў, старшыняў прафсаюзных камітэтаў сельгасарганізацый.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *