Аб арганізацыі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўскага раёна, механізатараў кормаўборачных камбайнаў, механізатараў, якія заняты на касавіцы траваў, па павелічэнні вытворчасці і паляпшэнні якасці травяных кармоў у 2017 годзе
1. Арганізаваць раённае спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый Дзятлаўскага раёна, механізатараў кормаўборачных камбайнаў, механізатараў, якія заняты на касавіцы траваў, па павелічэнні вытворчасці і паляпшэнні якасці травяных кармоў у 2017 годзе і вызначыць меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання пераможцаў.
2. Пераможцамі спаборніцтва прызнаюцца сельскагаспадарчыя арганізацыі Дзятлаўскага раёна, якія забяспечылі найбольшую вытворчасць травяных кармоў у 2017 годзе ў пераліку на кармавыя адзінкі і на ўзроўні, які не меншы за даведзенае заданне.
3. Пераможцы спаборніцтва вызначаюцца па наступных паказчыках:
– выкананне вызначаных аб’ёмаў нарыхтоўкі травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі і іх вытворчасць на адну ўмоўную галаву жывёлы не менш за 28 цэнтнераў кармавых адзінак;
– павелічэнне якасці сена, сянажнай і сіласнай масы, што не меншае за даведзенае заданне, і забеспячэнне нарыхтоўкі сена першага класа не менш за 70 працэнтаў, сенажу 1-3 класа не менш за 95 працэнтаў, сіласу вышэйшага класа не менш за 85 працэнтаў.
4. Сельскагаспадарчая арганізацыя выключаецца з удзелу ў спаборніцтве:
– пры нарыхтоўцы кармоў, якасць якіх ніжэйшая за другі клас;
– пры выяўленні спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання парушэння тэхналогіі ў перыяд нарыхтоўкі кармоў (тэрміны закладкі, паказчыкі якасці). Парушэнні тэхналогіі афармляюцца асобнымі актамі;
– пры парушэнні нормаў і правілаў аховы працы і тэхнікі бяспекі;
– пры закладцы травяных кармоў у сянажныя і сіласныя траншэі, якія не адпавядаюць патрабаванням тэхналагічных рэгламентаў (адсутнасць цвёрдага пакрыцця дна траншэі, парушэнне цэласнасці бетонных пліт, забруджанасць кармоў, парушэнне цэласнасці плёначнага ўкрыцця).
5. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы спаборнічаюць у дзвюх групах:
першая – КСУП “Белагурна”, КСУП “Вензавец”, КСУП “Дварэц-Агра”, КСУП “Русь-Агра”, КСУП “Слава працы”;
другая – КСУП “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра”; КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”.
6. Узнагародзіць пераможцаў спаборніцтва (за першае месца) у кожнай з груп грашовай прэміяй у памеры 30 базавых велічыняў.
7. Грашовае ўзнагароджанне па выніках спаборніцтва размяркоўваецца:
– кіраўнікам – 15 працэнтаў;
– галоўным спецыялістам (галоўны аграном, галоўны інжынер) – па 10 працэнтаў;
– рэшта размяркоўваецца сярод удзельнікаў нарыхтоўкі кармоў паводле іх працоўнага ўкладу.
8. Механізатары, якія працуюць на кормаўборачных камбайнах, спаборнічаюць у дзвюх групах:
першая – камбайны з магутнасцю рухавіка, большай за 300 к.с. (“Ягуар-850”, “Ягуар-870”, “Джон Дзір-6850”, “Джон Дзір-7400”, КВК-800 “Палессе”);
другая – камбайны з магутнасцю рухавіка да 300 к.с. (КГ-6 “Палессе”, УЭС-2-250 з кормаадаптарамі).
9. Пераможцы спаборніцтва сярод механізатараў, якія працуюць на кормаўборачных камбайнах, узнагароджваюцца грашовымі прэміямі ў памеры:
за першае месца ў першай групе – 4 базавыя велічыні;
за другое месца ў першай групе – 3 базавыя велічыні;
за першае месца ў другой групе – 4 базавыя велічыні;
за другое месца ў другой групе – 3 базавыя велічыні.
10. Механізатары, якія працуюць на касавіцы траваў, спаборнічаюць у трох групах:
першая – касілкі з шырынёй захопу 9 і болей метраў;
другая – касілкі з шырынёй захопу ад 3 да 3,5 метра;
трэцяя – касілкі з шырынёй захопу ад 2 да 3 метраў.
11. Пераможцамі спаборніцтва сярод механізатараў, якія працуюць на касавіцы і ўборцы траваў, прызнаюцца механізатары, якія ўбралі найбольшую колькасць зялёнай масы кармоў, скасілі найбольшую колькасць гектараў шматгадовых і аднагадовых траваў, выканалі планавыя заданні па нарыхтоўцы кармоў, не дапусцілі перарасходу гаруча-змазачных матэрыялаў, не дапусцілі парушэння працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны і правілаў аховы працы.
12. Пераможцы спаборніцтва сярод механізатараў, якія працуюць на касавіцы траваў, узнагароджваюцца за першае месца ў кожнай групе грашовай прэміяй у памеры 3 базавых велічыняў.
13. Выплату прэмій зрабіць са сродкаў, што прадугледжаны ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні ў межах наяўных сродкаў.
14. Для падвядзення вынікаў спаборніцтва стварыць камісію на чале са старшынёю камісіі – першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
15. Кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна арганізуюць спаборніцтва і распрацоўваюць умовы заахвочвання пераможцаў спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў у 2017 годзе.