Бібліятэкі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” працягваюць сваю работу па духоўным выхаванні сваіх карыстальнікаў. Жыць па законах дабрыні і мудрасці, дапамагаць чытачам напаўняць сэрцы і душы нязгасным святлом дабрыні, міласэрнасці, любові — адказная задача.
У горадзе Дзятлаве праходзіла праваслаўная выстава-кірмаш, прымеркаваная да 700-годдзя заснавання і 25-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі. У рамках праграмы на цэнтральнай плошчы горада Дзятлава супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК ”Дзятлаўская раённая бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “З глыбінь вякоў святлеючыя лікі”. На выставе былі прадстаўлены кнігі, якія адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў. Кожны наведвальнік змог пазнаёміцца з кнігамі аб гісторыі рэлігіі, жыцці і дзейнасці беларускіх святых, царкоўных і рэлігійных дзеячах, манастырах. Выданні багатыя ілюстраванымі каляровымі здымкамі, малюнкамі, партрэтамі.
12 ліпеня супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі літатурна-музычную кампазіцыю “Свет праваслаўнай кнігі”, якая ладзілася напачатку ў бібліятэцы для дзяцей пазашкольнага лагера “Усмешка” (сярэдняя школа №3 г. Дзятлава), а затым для інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання і для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Мерапрыемства таксама было прымеркавана да 700-годдзя заснавання і 25-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі. Прысутныя праслухалі аповед пра стварэнне Храма Праабражэння Гасподня ў горадзе Дзятлаве, паглядзелі мультымедыяпрэзентацыю аб храмах Дзятлаўшчыны.
13 ліпеня для дзяцей пазашкольнага лагера “Вектар” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі была арганізавана гадзіна духоўнай культуры “Жывое слова мудрасці духоўнай”. Выхаваць духоўна немагчыма без далучэння да матэрыяльнай і духоўнай культуры свайго народа.
С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу