Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны падатковых органаў!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў падатковых органаў!
Ваша праца ў многім вызначае сацыяльна-эканамічную стабільнасць дзяржавы і асобнага рэгіёна. Своечасовае паступленне падаткаў – гэта важная ўмова павышэння дабрабыту дзятлаўчан, выканання дзяржавай сацыяльных абавязкаў, развіцця інфраструктуры. Супрацоўнікі інспекцыі – гэта прафесіяналы, якія адрозніваюцца высокай адказнасцю і настойлівасцю ў дасягненні пастаўленых мэтаў. Сёння наша падатковая служба – гэта структура, якая дынамічна развіваецца і прымяняе самыя перадавыя сучасныя формы і метады работы.
Выказваем вам шчырую падзяку за вашу працу і жадаем далейшых поспехаў у вашай сапраўды дзяржаўнай справе, невычарпальнай творчай энергіі, настойлівасці і цярпення, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні, правільных шляхоў у вырашэнні ўзнікаючых праблем, прызнання грамадствам значнасці вашай справы.
Здароўя, дабрабыту і шчасця ўсім вам і вашым сем’ям! Няхай вас сагравае нязгасны агонь сямейнага ачага, радуе падтрымка родных і блізкіх, прыносіць задаволенне стабільная і цікавая работа!
Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў
Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт