Велапрабег дзятлаўскіх сыраробаў: ад помніка да помніка

Падзеі

Правядзенне велапрабегаў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – добрая традыцыя нашай краіны. Сёлета да яе ўпершыню далучыліся работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”.
Больш за тры дзясяткі работнікаў на чале з дырэктарам прадпрыемства Вадзімам Палюховічам сабраліся 1 ліпеня каля прахадной завода з веласіпедамі. Магчыма, удзельнікаў велападарожжа было б значна больш, але на прадпрыемстве безупынны вытворчы працэс, многія жадаючыя пападарожнічаць заступілі на змену.
Тыя ж, каму пашчасціла правесці гэты дзень у дарозе, мужна адолелі 15 кіламетраў і поўным складам даехалі да канчатковай кропкі маршрута – Кашкалы.
Па дарозе спыняліся тройчы, каб аддаць даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ўскласці кветкі да мемарыялаў – абеліск Славы, «Дзеці ліхалецця” ў Дзятлаве, да помніка землякам у вёсцы Апаліне-Басіне.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *