Вандроўка ў парк “Гарні”

Падзеі

З нагоды Года навукі выхаванцы аздараўленчага летніка на базе дзіцячага аддзялення “Баравічок” наведалі з экскурсіяй лясны экалагічны адукацыйны цэнтр “Парк Гарні”, які створаны на базе дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лідскі лясгас”.

Парк “Гарні” з’яўляецца цікавым батанічным аб’ектам, які ўяўляе сабой дэндралагічную каштоўнасць, мае навуковае, гістарычнае і эколага-асветніцкае значэнне. На базе цэнтра сфарміравана інфармацыйная база, якая ўключае даступную інфармацыю аб біялагічнай разнастайнасці Беларусі, Гродзеншчыны.

Закладваўся парк яшчэ ў 1881 годзе расійскай царскай лясной аховай. Таму дзеці не толькі прагуляліся пад ценем высачэзных дрэваў, але і дакрануліся да гісторыі. Парк “Гарні” займае вялікую плошчу — 6,7 га. На гэтай тэрыторыі расце больш за 3 тысячы дрэваў, прычым, многія з іх ужо даўно перасягнулі свой 100-гадовы рубеж. Наведалі экалагічны клас, музей лясной гаспадаркі Гродзеншчыны, домік “У гасцях у пчолаў”, прайшліся па алеі Казак. На алеі Памяці ля магілы Невядомага салдата ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

С. ГУБКО,
выхавальніца аздараўленчага летніка “Баравічок”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *