Дарагія жыхары горада Дзятлава і раёна!
Прыміце віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня — радасная і светлая дата для кожнага грамадзяніна Беларусі — сімвал мужнасці і самаахвярнасці, надзеі і аптымізму.
Няхай суверэнітэт нашай дзяржавы будзе гарантам умацавання эканомікі, развіцця навукі, культуры, павышэння дабрабыту нашага народа. Жадаю вам здароўя, дабрабыту, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
З павагай,
В. Міхневіч,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь