У сялянскай хаце. Дзятлаўскі раён, 1916 год. У Мінску можна паглядзець на Беларусь стогадовай даўніны

Падзеі

 Яго персанальная выстаўка «Мастакі на вайне. Беларусь у малюнках Першай сусветнай (1915—1918)», якая экспануецца ў Нацыянальным гістарычным музеі, — пра тое, як выглядала наша краіна ў адзін з найтрагічнейшых перыядаў сваёй гісторыі. Толькі на малюнках, зробленых нямецкімі мастакамі ў гады Першай сусветнай, баявых дзеянняў не ўбачыш. На паштоўках, арыгінальных эскізах і мініяцюрах — замкі, храмы, пейзажы, побытавыя эпізоды з жыцця нашых продкаў.

Баранавічы ў гады Першай сусветнай вайны.

Баранавічы ў гады Першай сусветнай вайны.

Але, як прызнаецца аўтар праекта, гэта, хутчэй, выключэнне. Для мастакоў, якія не па волі лёсу апынуліся на чужыне, існавалі прадпісанні па мастацкім адлюстраванні вайны. У абавязковым парадку яны павінны былі візуалізаваць падзеі, што адбываюцца на фронце: не менш за эцюд на тыдзень, штомесяц — мінімум карціна.

— Аднак рэчаіснасць брала сваё, — расказвае Уладзімір Багданаў. — На тэрыторыі Беларусі лінія фронту стабілізавалася на два з паловай гады, абстаноўка абвастралася толькі падчас буйных аперацый. Прафесійныя мастакі ўсё часцей адхіляліся ад мэт выяўленчай прапаганды і звярталі ўвагу на тое, што было вакол іх.

Бяроза-Картузская, снежань 1916 г.

Бяроза-Картузская, снежань 1916 г.

Часам замест вінтовак бралі ў рукі алоўкі і тыя, хто непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяннях. Прыехаўшы ваяваць, нямецкія афіцэры і салдаты трапілі ў не зусім звычайныя для іх умовы. Убачаным яны хацелі падзяліцца з роднымі: малявалі і адпраўлялі на радзіму не толькі віды з акопаў ды эпізоды атак, спрабавалі адлюстраваць мясцовую прыроду, тое, як жывуць і чым займаюцца беларусы.

Царква Святога Мікалая ў Брэсце, 1915 г.

Царква Святога Мікалая ў Брэсце, 1915 г.

— Напрыклад, дасылалі дамоў паштоўкі з зімнім пейзажам, гэтым самым расказваючы пра 35-градусны мароз, — гаворыць калекцыянер. — Адлюстраваннем пазаваеннай рэчаіснасці яны хацелі паказаць родным, што не ўсё так і дрэнна, спрабавалі іх супакоіць. Маўляў, глядзіце, мы жывём у вёсцы, у доме, заселеным трыма пакаленнямі сям’і, разам з намі сабака, куры — такая архаіка Еўропе была невядома. Не выпадкова паштоўкі з відамі Беларусі друкаваліся ў Берліне, Дрэздэне, Кёльне.

У сялянскай хаце. Дзятлаўскі раён, 1916 г.

У сялянскай хаце. Дзятлаўскі раён, 1916 г.

І не таму, што яны былі створаны вядомымі ў Германіі людзьмі. Немцам было цікава, як жывуць дзесьці яшчэ. З калекцыі Уладзіміра Багданава, напрыклад, толькі некалькі работ належаць знакамітаму мастаку. Герман Штрук, які, па ўсім відаць, захапляўся краявідамі Гродзеншчыны, у 1923 годзе даваў урокі графікі Марку Шагалу. А Фрыц Маўрышат, паштоўка якога таксама змяшчаецца ў экспазіцыі, за найлепшую работу мастака-пастаноўшчыка ў 1954 годзе атрымаў кінематаграфічны «Оскар». Астатнія ж аўтары вядомыя вузкаму колу людзей. Некаторыя ж з іх увогуле безыменныя — у памяць пра сябе яны пакінулі неразборлівыя аўтографы або ўвогуле палічылі непатрэбным падпісаць мастацкі твор.

Рускія могілкі ў Краглевічах, 1916 г.

Рускія могілкі ў Краглевічах, 1916 г.

Кінатэатр у Слайкаўшчыне.

Кінатэатр у Слайкаўшчыне.

Такім бачыў Гродна Герман Штрук, 1916 г

Такім бачыў Гродна Герман Штрук, 1916 г

Але, хутчэй, гэты нюанс прынцыповы для культурнай спадчыны немцаў. Нам жа цікава ўбачыць Беларусь стагадовай даўніны. Выстаўка, на якой прадстаўлена больш як 200 работ, быццам дыван-самалёт, пераносіць у мінулае. Дзякуючы малюнкам можна не проста па-новаму паглядзець на многія беларускія гарады, вясковае жыццё, а і ўбачыць страчаныя назаўсёды храмы, будынкі, цэлыя паселішчы.

Вераніка КАНЮТА

Фота з калекцыі Уладзіміра БАГДАНАВА

Звязда



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *