Ідэяй да стварэння лагатыпа стаў лозунг «Ідзі за марай». Пра мару расказвае наша нацыянальная легенда — пра цудоўную кветку папараці, якая цвіце ў летнюю ноч на Івана Купалу. І ў таго, хто здолее яе знайсці, здзейсняцца ўсе жаданні і мары. Так і атлеты з усіх куткоў Еўропы збяруцца ў Мінску ў чэрвені 2019 года, ідучы за сваёй марай, каб здабыць каштоўную ўзнагароду. Афіцыйным дэвізам ІІ Еўрагульняў будзе выказванне Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»). Таксама будзе руская варыяцыя лозунга — «Время ярких побед» і беларуская — «Час яскравых перамог». Беларусь атрымала права правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. І Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку, на якіх беларускія атлеты заваявалі 43 узнагароды.
БелТА
БелТА