У маі бягучага года прафсаюзныя тэхнічныя інспектары працы правялі маніторынг у арганізацыях Дзятлаўскага раёна. Выяўлены 126 парушэнняў патрабаванняў аховы працы (частка першая)

Падзеі

(частка першая)

Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі створаны рэйдавыя групы з тэхнічных (галоўных тэхнічных) інспектараў працы галіновых прафсаюзаў, якія ў адпаведнасці з зацверджаным графікам ажыццяўляюць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях раёнаў.

У маі бягучага года адпаведны маніторынг праведзены ў арганізацыях Дзятлаўскага раёна. Па выніках абследаванняў арганізацый (іх аб’ектаў) выяўлены 126 парушэнняў патрабаванняў аховы працы, у тым ліку рэкамендавана прыпыніць эксплуатацыю і выкарыстанне 10 адзінак няспраўнага вытворчага абсталявання, машын і механізмаў, а таксама ўчасткаў работ, на якіх не арганізаваны бяспечныя ўмовы працы.

Напрыклад, у КСУП “Слава працы”:

не прайшлі паверку манометр кампрэсарнай устаноўкі, манометры на кіслародным балоне ў механічнай майстэрні;

кіслародныя балоны захоўваюцца без ахоўных каўпакоў;

на машынным двары прычэп ўсталяваны на дамкрат і падстаўку з павелічэннем іх вышыні пабочнымі прадметамі, пад колы аўтамабіля МАЗ замест супрацьадкатных упораў усталяваны цэгла і драўляны брус;

у гаражы транспартнага ўчастка на свідравальным станку адсутнічаюць дзве (з трох) ручкі падачы шпіндзеля;

работнікі выконвалі работы па ўборцы гаража без спецвопраткі;

у майстэрні прымяняюцца састарэлыя і няпоўныя інструкцыі па ахове працы;

не ўсе работнікі, якія выконваюць работы па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, маюць адпаведную кваліфікацыю;

на механічным двары санітарна-бытавыя памяшканні не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства.

У дрэваапрацоўчым цэху “Вензавец” ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”:

крукі грузападымальных кранаў маюць няспраўныя ахоўныя замыкальныя прылады, якія павінны прадухіляць самаадвольнае выпадзенне грузу;

на момант правядзення маніторынгу ў вадзіцеля аўтапагрузчыка адсутнічала пасведчанне аб прафесійнай падрыхтоўцы.

У ААТ “Граніт-Агра”:

не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства інструкцыі па ахове працы, не праводзяцца ўсе неабходныя інструктажы, не выдаюцца пасведчанні па ахове працы;

няспраўная прылада фіксацыі варотаў мехмайстэрняў;

пажарныя шчыты на тэрыторыі мехмайстэрняў не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння;

не ўсе месцы для курэння, размешчаныя на тэрыторыі мехмайстэрняў, пазначаны адпаведнымі знакамі і забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У КСУП “Жукоўшчына”:

у арганізацыі загадам не прызначаны спецыяліст па наглядзе за бяспечнай эксплуатацыяй грузападымальных кранаў;

на таблічцы грузападымальнага маставога крана не пазначаны тэрміны наступных поўнага і частковага тэхнічных аглядаў, адсутнічаюць дадзеныя гранічна дапушчальнай нагрузкі, не нанесены на кран папераджальныя знакі.

У КСУП “Войневічы”:

некаторыя інструкцыі па ахове працы па форме і змесце не адпавядаюць патрабаванням нарматыўных прававых актаў;

да працы па абслугоўванні і рамонце аўтатрактарнай тэхнікі былі дапушчаныя некаторыя работнікі без неабходных сродкаў індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы;

у рамонтнай майстэрні знаходзяцца балоны з газамі, на рэдуктарах якіх не павераныя манометры;

крук грузападымальнага крана мае няспраўную прыладу, якая прадухіляе самаадвольнае выпадзенне грузу;

адсутнічаюць папераджальныя таблічкі, надпісы;

адбываюцца парушэнні пры выкананні работ па рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтатрактарнай тэхнікі;

уваход на тэрыторыю машыннага двара ажыццяўляецца праз транспартныя вароты;

санітарна-бытавыя памяшканні патрабуюць рамонту, а таксама абсталявання ў адпаведнасці з заканадаўствам;

кабінет аховы працы знаходзіцца ў памяшканні, якое не ацяпляецца;

не выконваецца перыядычны кантроль за станам аховы працы.

У КСУП “Вензавец”:

у майстэрнях і на зварачным пасце меўся свабодны доступ пабочных асобаў у не закрытыя электрашафы;

адбываюцца парушэнні пры выкананні работ па рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтатрактарнай тэхнікі;

адпрацаваныя гаруча-змазачныя матэрыялы захоўваюцца ў адкрытых пластыкавых ёмістасцях у гаражных памяшканнях, балоны з кіслародам – без заглушак і ахоўных каўпакоў;

асобным механізатарам, трактарыстам-машыністам не выдадзены сродкі індывідуальнай аховы, а зваршчыку – касцюм зваршчыка.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *