Пра гэта паведаміла журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка. Яна нагадала, што 9 сакавіка адбылася нарада ў кіраўніка дзяржавы. «Там дакладна былі акрэслены ўсе асноўныя напрамкі работы па дэкрэце нумар 3, расстаўлены прыярытэты і было абазначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія пачалі працаваць ужо. Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы пачалі работу», — растлумачыла яна. Адказваючы на пытанне, колькім грамадзянам ужо вярнулі збор, намеснік міністра расказала, што канкрэтных лічбаў пакуль няма. «Распараджэнне толькі прынята, і мы літаральна гэтымі днямі пачалі работу. Па выніках давядзём інфармацыю», — адзначыла яна.
БелТА
БелТА