29 ліпеня, у суботу, ля Гезгалаўскага вадасховішча праводзілася Свята рыбака.
Пакуль удзельнікі спаборніцтваў па рыбнай лоўлі закідвалі свае вуды і чакалі, калі клюне “салідная” рыбіна, моладзь запрасілі да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце. Заданні арганізатары прадугледзелі таксама “рыбныя”.
З чаго пачынаецца рыбалка? Вядома ж, са збораў на яе. Паколькі зборы былі жартоўныя, то на рыбалку хлопцы і дзяўчаты выпраўляліся з чамаданамі, апранаючы кашулі, модныя штаны, надзяваючы капелюшы як мага хутчэй. Стараліся ўсе, і ў першых конкурсах каманды ішлі амаль упоравень.
А надалей пачала захопліваць лідарства і ўтрымала яго да канца зладжаная каманда КСУП “ Жукоўшчына”. І са Свята рыбака, як і з некалькіх папярэдніх эстафет, хлопцы і дзяўчаты павезлі дахаты галоўны прыз.
Непераможная каманда з Жукоўшчыны – гэта Яўген Кійко (капітан), Дзмітрый Расолька, Аляксей Вайтушка, Вольга Аўхім, Алёна Сантоцкая. У такім складзе каманда перамагла і на нядаўнім Свяце мёду ў Раклевічах. Прадстаўнікі КСУП “Жукоўшчына” маюць намер не аддаць лідарства і на Свяце яблыкаў, якое пройдзе ў “родных сценах”.
Крыху саступілі жукоўшчынцам гаспадары – каманда Гезгалаўскай школы. Яна – другая, хоць і мела самую прадстаўнічую групу падтрымкі на чале з дырэктарам школы Эдуардам Ненартовічам.
Трэцяе месца журы прысудзіла камандзе КСУП “Войневічы”. Гэтая каманда выдатна выступіла ў такім сапраўды “рыбным” конкурсе, як “лавіся, рыбка!”, дзе патрэбны былі сіла, спрыт, настойлівасць.Ірына Цяцерына: гэй, каманды, на «рыбалку» …Хутка апранаемся… Затое хутка… І бягом лавіць удачу… Злавілі!!! Кругі … эстафеты Самае непадкупнае (нават юшкай) журы… Лавіся, рыбка!
Не ловіцца, зараза. Хоць плач… Кіль на 10 узяла. Не сарвалася б… Ёсць! Паляванне на рыбіны сапернікаў… Цягнем-пацягнем… Фініш! Суддзі — докі ў арыфметыцы! Слухаць усім!.. Уручаюцца дыплом і прыз за трэцяе месца. …за другое месца. …за першае. Каманда-чэмпіён.
І. Міхайлоўская
Фота Б. Варны