Няшчасны выпадак у Петрашах

Падзеі

Амаль кожны год у раённых зводках пра здарэнні значацца тапельцы. Вось і нядаўна на адным з вадаёмаў Дзятлаўшчыны патануў чалавек, чым папоўніў сумную статыстыку.
На гэты раз трагічна закончыўся летні дзень для 48-гадовага жыхара вёскі Петрашы. Яго цела было знойдзена ўвечары 25 чэрвеня ў рацэ Глінянка. Следствам устаноўлена, што мужчына жыў з маці і братам, працаваў жывёлаводам у КСУП “Дварэц-Агра”, злоўжываў спіртнымі напоямі. 23 чэрвеня ён пайшоў у магазін суседняй вёскі за цыгарэтамі. Дадому больш не вярнуўся. На беразе рэчкі, каля месца трагедыі, быў знойдзены пакет, у якім знаходзіліся цыгарэты, запалкі і паўбутэлькі гарэлкі. Па факце гібелі назначана судова-медыцынская экспертыза.
У. БАРАВІК,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *