Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Прагназуецца пераменная воблачнасць. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Удзень пры навальніцах у асобных раёнах прагназуецца град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с, днём у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 13-18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 20. Днём будзе ад 23 да 29 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах — плюс 30-34.
БелТА
БелТА