На старанную працу, на добры ўраджай

Падзеі

У суботу, 22 ліпеня, у ААТ «Граніт-Агра» зладзілі ўрачыстыя праводзіны збожжаўборачнага атрада прадпрыемства на жніво.

На пачатку ўрачыстасці са словамі прывітання да ўдзельнікаў уборачнай кампаніі звярнуўся дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Станіслававіч Мазур.

У Беларусі з даўніх часоў ведалі, што з пачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй-матухнай і падзякаваць яе за дадзены ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў залогам гэтай дамовы. Вось і сёлета першы сноп дырэктару ААТ уручыў галоўны інжынер Андрэй Пятровіч Падліпскі.
Затым вядучыя ўрачыстасці прадставілі камбайнавыя экіпажы, якія будуць працаваць на сёлетнім жніве. Іх у гаспадарцы 13. З гэтай колькасці – 6 сямейных экіпажаў і 6 – моладзевых . Кожнаму экіпажу былі ўручаны “снапочкі-каласочкі”, як сімвал багатага ўраджаю. Таксама абярэгі былі падораны вадзіцелям, якія будуць адвозіць зерне, і работнікам збожжасушыльных комплексаў.

Галоўны аграном гаспадаркі Антон Аляксандравіч Тарасевіч паднёс дырэктару сімвалічны хлебны каравай, а ўдзельнікі будучага жніва прадэгуставалі булачкі-каравайчыкі .

Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаславення божага. На ўмалотную працу ўдзельнікаў жніва ААТ “Граніт-Агра” благаславілі айцец Валерый і ксёндз Віктар.

Музычныя віншаванні для ўдзельнікаў жніва падрыхтавалі мясцовыя работнікі культуры.

С. Грос,
дырэктар Данілавіцкага дома культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *