6 ліпеня работнікі сектара па арганізацыі вольнага часу, Хвінявіцкі дом культуры і бібліятэка правялі народнае купальскае гулянне ў Хвінявічах. Гасцілі на свяце Купалінка, іншыя купальскія дзеючыя асобы. Арганізатары свята зладзілі конкурсы, гульні, пошук папараць-кветкі, карагод вакол кастра. Асабліва весела было дзятве. Завяршылася свята дыскатэкай.