Міхаіл Кармільчык, механізатар КСУП “Русь-Агра” 7 ліпеня вывеў свой зернеўборачны камбайн у поле. Ва ўрочышчы “ухане” выспелі для абмалоту 50 гектараў азімай сурэпкі, і жніво-2017 на Дзятлаўшчыне пачалося.
– Будзем лічыць гэта зажынкамі, – прапанаваў намеснік дырэктара “Русь-Агра” Вадзім Царык. – Па маёй інфармацыі, гэта першы выхад камбайна ў поле не толькі ў нашым сельгаспрадпрыемстве, але і ў раёне.
Будзем. І яснага неба вам, камбайнеры!
Б. Варна
Фота аўтара