Электрабяспека ў быце

Падзеі

Электраэнергія – самы распаўсюджаны і высокаэфектыўны від энергіі, дзякуючы якой людзі выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці розную бытавую тэхніку, маюць у сваіх дамах газ, святло, халодную і гарачую ваду. Нават пры кароткачасовай адсутнасці электраэнергіі ўжо адчуваецца дыскамфорт.

Аднак электрычны ток тоіць у сабе смяротную небяспеку для жыцця і здароўя чалавека, калі не выконваць элементарныя правілы карыстання ім і правілы тэхнікі бяспекі.

Так, няшчасны выпадак са смяротным зыходам адбыўся ў ліпені гэтага года з жыхаром населенага пункта Скрышава Навагрудскага раёна. Работнікі аператыўна-выязной брыгады Навагрудскага РЭС, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі, што ля жылога дома ляжыць чалавек, які сціскае ў руках провад, падключаны да дома, другі провад быў накінуты на фазны провад ВЛ-0,4 кВ. Гэтыя правады былі падключаны ў электрычную сетку дома, складаліся з кавалкаў электраправодкі розных сячэнняў, якія былі злучаны паміж сабой неізаляванымі скруткамі.

Каб не здаралася няшчасных выпадкаў, неабходна выконваць меры засцярогі пры карыстанні бытавымі прыборамі. Нельга дакранацца да аголеных правадоў, набліжацца да абарваных правадоў бліжэй, чым на 8 метраў, неабходна выключаць з разеткі электрапрыборы пры правядзенні рамонту.

Не пакідайце ўключаныя электрапрыборы без нагляду. Не дапускайце выпадкаў грубага парушэння правілаў электрабяспекі. Вучыцеся правільнаму і граматнаму абыходжанню з электрычнай энергіяй, бо ад гэтага залежыць ваша здароўе, а часам і жыццё.

В. ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *