У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2017 года “Аб вяртанні збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў” грамадзяне, якія заплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 і (або) 2016 гады, маюць права на вяртанне заплачанага збору, калі ў 2017 годзе дадзеныя грамадзяне:
- удзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў;
- дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту;
- прызнаны недзеяздольнымі або інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты надыходу і тэрміну інваліднасці).
Вяртанне збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў такім грамадзянам ажыццяўляецца на падставе іх заяваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам. Дадзеная адміністрацыйная працэдура здзяйсняецца на падставе пісьмовай заявы зацікаўленай асобы з прадастаўленнем пашпарта або іншага дакумента, які падцвярджае асобу грамадзяніна.
Падаць заяву можа прадстаўнік зацікаўленай асобы, які дзейнічае на падставе даверанасці ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам.
Вяртанне збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў здзяйсняецца адным з двух спосабаў, які ўказаны ў заяве:
- на рахунак у беларускім банку (пры ўмове ўказання рэквізітаў бягучага (разліковага) або інаша банкаўскага рахунку: нумар і тып рахунку, назва банка, код банка, код валюты);
- наяўнымі грашовымі сродкамі з касы адасобленага (структурнага) падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Ашчадны банк “Беларусбанк”.
Тэрмін здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры – 1 месяц з дня падачы заявы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Дзятлаўскім раёне, якая размешчана па адрасе: горад Дзятлава, вул. Камсамольская, 2 або па тэлефонах 2-42-51, 2-42-50.
В. МАКСІМЧЫК,
намеснік начальніка аддзела падатковай інспекцыі