Жывёла на пуцях — гэта небяспечна! 4 чэрвеня 2017 года на перагоне Ражанка-Масты былі смяротна траўмаваны 8 жывёлін

Да ведама грамадзян

Для папярэджання выпадкаў наезду на жывёлу Беларуская чыгунка звяртае ўвагу кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, уладальнікаў асабістых падворкаў, размешчаных у 5-кіламетровай зоне ад чыгуначных пуцей, на неабходнасць выканання патрабаванняў да выпасу жывёлы каля чыгункі і прагону яе праз чыгуначныя пуці.

У 2016 годзе і за 5 месяцаў 2017 года дапушчаны 13 наездаў рухомага саставу на жывёлін, у выніку чаго загінула каля 40 жывёлін. Сутыкненне цягнікоў з хатнімі жывёламі (каровамі, конямі і інш.) цягне за сабой не толькі гібель, але і стварае пагрозу бяспецы руху, наносіць эканамічную шкоду чыгунцы і з’яўляецца прычынай збояў у графіку руху пасажырскіх цягнікоў. Акрамя таго, у выніку экстранага тармажэння ці сутыкнення ўзнікае небяспека траўмавання пасажыраў і работнікаў лакаматыўных брыгад.

Так, 4 чэрвеня 2017 года па прычыне выхаду на чыгуначныя пуці на перагоне Ражанка-Масты статка кароў, дапушчанага па віне работнікаў МРСУП «Мастаўчанка», цягніком №673 Мінск-Гродна былі смяротна траўмаваны 8 жывёлін. Былі прычынены механічныя пашкоджанні пярэдняй частцы кабіны лакаматыва ТЭП-70 №370. Акрамя гэтага, дадзены інцыдэнт выклікаў затрымку цягніка №673 на 11 хвілін.

Работнікамі Беларускай чыгункі рэгулярна праводзіцца тлумачальная работа па праблеме безнагляднага выпасу жывёлы і выхаду яе на чыгуначныя пуці.

Г. ЛІТВІНОВІЧ,

тэхнік-тэхнолаг Лідскай дыстанцыі пуці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *