25 чэрвеня – Дзень моладзі
Паважаная моладзь Дзятлаўшчыны!
Ад шчырага сэрца віншую вас з Днём моладзі!
Маладосць — гэта здаровы аптымізм, любоў, светлая надзея на шчаслівую будучыню. Жадаю ўсім шчасця, радасці, бадзёрасці духу, гармоніі і мудрасці ў жыцці, радасці у працы і весялосці ў святы. Няхай ваша жыццё будзе яркім, вясёлым, напоўненым падзеямі і прыгодамі. Памятайце, што з вашых лёсаў пішацца гісторыя роднага краю, і ад вас у будучыні залежыць яго развіццё!
З павагай
К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар райкама БРСМ