25 чэрвеня — Дзень моладзі
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам — Днём моладзі!
Гэта свята творчасці і натхнення, энергіі і запалу, пазнання і самасцвярджэння, любові і рамантыкі.
У Беларусі моладзевая палітыка даўно стала адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Толькі за апошнія некалькі гадоў рэалізавана мноства моладзевых праграм і праектаў. Ідзе актыўная работа па ўдасканаленні сістэмы дашкольнай, базавай і сярэдняй адукацыі, рэфармуецца вышэйшая школа, удасканальваецца прававая база.
Дзяржавай надаецца належная ўвага маладым спецыялістам — практычна кожнаму выпускніку гарантавана першае працоўнае месца.
Найбуйнейшае ў краіне грамадскае аб’яднанне «БРСМ» ператварылася ў своеасаблівы цэнтр моладзевага руху краіны. Нароўні з духоўна-маральным і патрыятычным выхаваннем моладзевы саюз аказвае практычную дапамогу юнакам і дзяўчатам.
Сёння моладзь — самая актыўная частка грамадства, са сваім светапоглядам, імкненнем зрабіць свет лепшым. І наша краіна па праву ганарыцца сваім маладым пакаленнем — шырока адукаваным, ініцыятыўным і мэтанакіраваным.
Маладым грамадзянам нашай незалежнай дзяржавы трэба будзе памнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял Беларусі, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца пра яе росквіт. І поспех кожнага з іх, перамогі і новыя дасягненні стануць залогам поспеху ўсяго нашага грамадства.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.
Нашым маладым дзятлаўчанам жадаем настойлівасці на шляху да абранай мэты, няхай спраўдзяцца ўсе вашы мары і жыццёвыя планы, а энергія маладосці і творчы запал заўсёды будуць вашымі добрымі і надзейнымі спадарожнікамі. Новых вам здзяйсненняў, перамогаў і дасягненняў на карысць сваёй малой Радзімы і нашай роднай Беларусі!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт