Уступная кампанія-2017

Падзеі

З 12 чэрвеня 2017 года ў Беларусі пачнецца галоўны этап уступнай кампаніі — цэнтралізаванае тэсціраванне.
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці працуюць тэлефоны “Гарачай лініі” ў Гродне: (8-0152)79-88-16, 79-88-40, 79-88-01, у Лідзе: (8-0154)55-01-40, 56-78-82, 55-01-51.

Якія ж пытанні паступаюць на тэлефон “Гарачай лініі”? Што хвалюе абітурыентаў і іх бацькоў?

На пытанні адказвае галоўны спецыяліст Камітэта дзяржаўнага контролю Гродзенскай вобласці Ганна Усацюк.

“… трэба прыходзіць раней і навошта?”

Абітурыенты павінны прыбыць у пункт правядзення тэсціравання не пазней, чым за 30 хвілін да пачатку цэнтралізаванага тэсціравання. Калі раней абітурыенты ў аўдыторыях размяшчаліся ў алфавітным парадку, то цяпер пасля завяршэння рэгістрацыі на ЦТ яны па аўдыторыях будуць размяшчацца ў выпадковым парадку. Таму выпускнікам трэба быць асабліва ўважлівымі пры пошуку патрэбнай аўдыторыі і, магчыма, прыходзіць на ЦТ раней.

“… а калі неабходна выйсці з аўдыторыі і вярнуцца?”

Калі неабходна пакінуць аўдыторыю па стане здароўя, фізіялагічных прычынах, прадугледжаны дакладны кантроль дакументаў і экзаменацыйных матэрыялаў абітурыента на выхадзе і на ўваходзе. Экзаменацыйныя матэрыялы павінны заставацца ў аўдыторыі на рабочым месцы.

“… ці падаўжаецца час напісання тэсту, калі абітурыент выходзіў з аўдыторыі па ўважлівых прычынах?”

Час, адведзены для работы над тэстам, для такіх абітурыентаў не змяняецца. Час пачатку і заканчэння работы над выкананнем педагагічнага тэста фіксуецца на дошцы або планшэце. Пачаткам адліку часу, адведзенага на выкананне педагагічнага тэста, з’яўляецца час атрымання апошняга экзэмпляра педагагічнага тэста.

“…а калі не змог прыйсці ў прызначаны дзень?”

Абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах (у першую чаргу гэта стан здароўя, удзел у нейкіх міжнародных мерапрыемствах) не прайшлі тэсціраванне ў асноўны перыяд, маюць права здаць ЦТ у тры рэзервовыя дні — 6, 8, 10 ліпеня 2017 года.

“… можна мяняцца месцамі на ЦТ?”

Абітурыентам катэгарычна забараняецца мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі (бланкамі адказаў, варыянтамі тэстаў), чарнавікамі ў час цэнтралізаванага тэсціравання. Абітурыент, які парушыў гэтае патрабаванне, можа быць адхілены ад удзелу ў ЦТ па дадзеным вучэбным прадмеце.

“… змянілася структура тэсту?”

Структура тэстаў не змянілася. Прадугледжана частка А, якая прадугледжвае выбар варыянтаў адказу, і В — лічбавае або літарнае апісанне адказу. Колькасць заданняў у залежнасці ад прадмета засталася ранейшай.

Заданні фарміруюцца на аснове навучальных праграмаў.

“… сертыфікаты 2016 года дзейнічаюць?”

Не. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ павялічаны да двух гадоў, але толькі з 2017 года. Такім чынам, толькі сертыфікаты 2017 будуць сапраўдныя ў 2018 годзе.

“ … у час ЦТ дзейнічае забарона абітурыентам мець пры сабе ў экзаменацыйных аўдыторыях мабільныя тэлефоны, а ці ёсць яшчэ якія-небудзь забароны? Забароны распаўсюджваюцца толькі на абітурыентаў, а на тых, хто праводзіць ЦТ?”

Абітурыентам забараняецца: праносіць, а таксама выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца цэнтралізаванае тэсціраванне, любыя прадметы, акрамя дакумента, які засведчвае асобу, пропуску, ручкі (гелевай або капілярнай) з чарніламі чорнага колеру; фальсіфікаваць даныя ў галіне рэгістрацыі бланка адказаў; выкарыстоўваць дапамогу іншых асобаў для выканання тэставых заданняў.

Арганізатарам, якія працуюць у аўдыторыі, забараняецца мець пры сабе мабільныя тэлефоны і іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі, а таксама праносіць і (або) выкарыстоўваць ручкі (гелевыя ці капілярныя) з чарніламі чорнага колеру.

“… калькулятар магу ўзяць на матэматыку?”

Выкарыстанне калькулятара дапускаецца толькі пры выкананні тэстаў па фізіцы і хіміі. Калькулятар не павінен сваім знешнім выглядам нагадваць апараты мабільнай сувязі, электронныя запісныя кніжкі, кішэнныя камп’ютары. У прыладзе не павінна быць аб’ектыва, раз’ёмаў і сплотаў для падключэння вонкавых прыладаў і носьбітаў інфармацыі, гэта значыць быць сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі.
“… калі не згодны з вынікам, атрыманым на цэнтралізаваным тэсціраванні?”

Прэтэнзіі да выніку цэнтралізаванага тэсціравання не разглядаюцца.

“ … можа абітурыент замест пашпарта даць пры праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання пасведчанне аб нараджэнні або копію пашпарта?”

Дакументам, які сведчыць асобу, з’яўляюцца: пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта — даведка, якая пацвярджае асобу, што выдаецца органамі ўнутраных спраў. Іншыя дакументы, якія сведчаць асобу, не прадугледжаны пры праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, які ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, як і ў папярэднія гады, упаўнаважаны ажыццяўляць кантроль за арганізацыяй уступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2017 годзе.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкатролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *