Былі разгледжаны вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па выкананні прыродаахоўнага заканадаўства і навядзенні парадку на зямлі суб’ектамі гаспадарання Гродзенскай вобласці.
Праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы выявілі шматлікія недахопы на аб’ектах рознага прызначэння ва ўсіх раёнах вобласці.
Па-ранейшаму ў кожным раёне вобласці дапускаецца неналежнае ўтрыманне тэрыторый фермаў, прылеглых да іх тэрыторый, механічных двароў, іншых сельскагаспадарчых аб’ектаў.
Тыповыя парушэнні — несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў, нездавальняючы стан памяшканняў, парушэнне цэласнасці агароджаў вакол тэрыторый, навядзенне на землях парадку, несвоечасовае выдаленне арганічных угнаенняў з тэрыторыі фермаў.
Адным са значных напрамкаў па навядзенні парадку з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямель, перш за ўсё сельскагаспадарчых, у тым ліку зямель, якія вызваліліся пасля зносу непрыдатных і неэксплуатуемых памяшканняў сельскагаспадарчых арганізацый, узворванне і ўключэнне ў гаспадарчы абарот урадлівых, пустуючых і зарослых пустазеллем зямель.
Аднак праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці дапускалася нерацыянальнае выкарыстанне зямель сельскагаспадарчага прызначэння — іх не апрацоўвалі, яны зарасталі пустазеллем.
У лясных масівах выяўляюцца несанкцыянаваныя звалкі будаўнічых адходаў бытавога смецця.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці за 2016 год і мінулы перыяд 2017 года за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі суб’екты гаспадарання прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму 21 тысяча рублёў, службовыя асобы — на суму 3,5 тысяча рублёў.
Пастановай калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ўказана на недастатковую работу раённых выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці, якія не забяспечылі ў поўным аб’ёме выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні ў сельгасарганізацыях унутрыгаспадарчых і прылеглых тэрыторый.
Вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў накіраваны ва ўсе мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы вобласці для прыняцця вычарпальных мераў па ліквідацыі выяўленых недахопаў і навядзенні парадку на зямлі.
Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці