У Дзятлаўскім раёне ёсць свабодныя рабочыя месцы

Падзеі

У Дзятлаўскім раёне ёсць свабодныя рабочыя месцы па спецыяльнасцях: ветэрынарны доктар, ветэрынарны фельчар, вадзіцель аўтамабіля, жывёлавод, заатэхнік, медыцынская сястра, прадавец, трактарыст, аператар машыннага даення, электрагазазваршчык, юрысконсульт і іншыя.

У КСУП «Войневічы» патрабуюцца: жывёлаводы, аператары машыннага даення, вадзіцелі, механізатары. Прадастаўляецца жыллё з усімі зручнасцямі. Кантактны тэлефон 3-81-43.

У чэрвені 2017 года арганізуюцца курсы ў навучальных установах Гродзенскай вобласці па наступных прафесіях: ліфцёр, вадзіцель пагрузчыка, страхар (кровельщик), цясляр-бетоншчык, электрагазазваршчык, муляр (каменщик). Звяртайцеся ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56.

Даведкі па тэл. 2-16-21, 2-27-10, 2-27-01.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *