У госці да наваельнянцаў завіталі артысты з Карэліцкага раёна – народны ансамбль песні “Вечарынка”. Артысты спявалі беларускія песні, жартавалі, прапаноўвалі гледачам паспяваць і патанчыць.
Народны тэатр гульні “Прымакі” з Дзятлава зладзіў гульнёвую праграму, да ўдзелу ў якой запрасіў прадстаўнікоў моцнай і слабой паловы. А прадстаўленне ўзорнага тэатра роставых лялек паглядзелі з задавальненнем і дарослыя, і дзеці. Потым было выступленне танцавальнага калектыва «Юрачка» з Баранавічаў.
На працягу свята працавала выстава-продаж вырабаў народных майстроў Дзятлаўшчыны і Навагрудчыны, дзіцячыя атракцыёны, батут, можна было паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, пачаставацца салодкай ватай, марожаным, папкорнам.
І. Міхайлоўская
Фота Б. Варны