Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае рыбаловам аб нормах і забаронах, якія дзейнічаюць на працягу ўсяго рыбалоўнага сезону

Здарэнні і бяспека

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае рыбаловам аб нормах і забаронах, якія дзейнічаюць на працягу ўсяго рыбалоўнага сезону згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Рыбаловы, якія ажыццяўляюць аматарскае рыбалоўства, абавязаны: падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адходы, не дапускаць засмечванне і забруджванне рыбалоўных угоддзяў.

Рыбаловам у рыбалоўных угоддзях дазваляецца выкарыстоўваць для аматарскага рыбалоўства нахлыставыя, паплавочныя, кіўковыя і донныя вуды ўсіх сістэмаў, спінінгі, караблікі, дарожкі, кружкі, жэрліцы, стаўкі, калабашкі і іншыя аналагічныя сістэмы і абсталяванне. Сачкі дыяметрам не больш за 0,5 метра з памерам вочка менш за 10 міліметраў і пад’ёмныя сеткі памерам не больш за 1х1 метр і памерам вочка менш за 10 міліметраў для лоўлі рыбы ў якасці прынады для лоўлі іншых відаў рыбы (не больш за 30 штук на аднаго рыбалова ў суткі), багорыкі з шырынёй крука (адлегласць ад цаўя да вастрыя джала) не больш за 9 сантыметраў і сачкі для пад’ёму з вады рыбы, вылаўленай вышэйназванымі прыладамі рыбалоўства.

Забаронена лоўля рыбы з адначасовым выкарыстаннем прыладаў рыбалоўства аднаго віду або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў не больш за 5 штук на рыбалова.

Забаронена рыбалову адначасова выкарыстоўваць прылады рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 5 штук.

Устаноўлена забарона на выкарыстанне кружкоў, жэрліцаў, ставак, калабашак і іншых аналагічных сістэмаў і прыладаў ноччу, а таксама без указання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова, які ажыццяўляе лоўлю рыбы (у папярэдняй рэдакцыі правілаў было прадугледжана ўказанне на іх звестак аб іх уладальніку, якім мог быць і не рыбалоў).

Забаронена пакідаць устаноўленыя прылады рыбалоўства без візуальнага кантролю. У выпадку выяўлення гэтыя прылады канфіскуюцца органамі рыбалоўнага кантролю.

Мінімальныя памеры некаторых відаў рыбы, дазволеных да лоўлі:

шчупак звычайны – 40 см, сазан, карп – 20 см, язь – 25 см, лінь – 22 см, амур белы – 40 см, жэрах – 34 см, судак – 40 см, сом звычайны – 70 см, мянтуз – 36 см, галавень – 25 см.

Фарэль ручаёвая, еўрапейскі харыус, кумжа, вусач звычайны занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, іх лоўля забаронена, у выпадку выпадковага вылаву гэтых відаў рыбаў неабходна выпусціць іх у ваду ў любым выглядзе.

З 31 мая па 1 ліпеня забаронена лоўля сома звычайнага, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — з 19 мая па 20 чэрвеня.

У Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуюць тэлефоны даверу: (8-01562)6-63-65, 8-029-6501951 (Velcom), па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлін, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.

Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ,

начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *