Работнікамі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў летась затрыманы 180 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення

Здарэнні і бяспека

Бяспечнай для дарожнага руху ступені ап’янення не існуе. Любая колькасць алкаголю ў арганізме адмоўна ўплывае на свядомасць чалавека: вядзе да зніжэння здольнасці ўспрымання і ацэнкі рэчаіснасці. Адначасова ўзрастае саманадзейнасць, праяўляецца пераацэнка сваіх магчымасцяў, парушаецца каардынацыя рухаў.

Адміністрацыйная адказнасць за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення прадугледжвае штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады.

Родныя, блізкія не павінны заставацца абыякавымі да спробаў п’янага кіраваць аўтамабілем. У выпадку немагчымасці самім спыніць нецвярозага вадзіцеля, трэба неадкладна паведаміць пра яго ў міліцыю па нумары 102 з любога тэлефона.

А. КАЛІНІН,

старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *