Падорым цяпло дзецям

Падзеі

Эстафету святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня абароны дзяцей, прадоўжыла дабрачынная акцыя «Падорым цяпло дзецям». Яна праходзіла з ініцыятывы Дзятлаўскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд».

Прадстаўнікі аддзялення — намеснік дырэктара А. А. Чайкоўская і валанцёр А. К. Жукель з падарункамі і віншаваннямі накіраваліся ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу — да сям’і Шэлегаў у Дзятлава і да сям’і Млынарчыкаў у аграгарадок Раклевічы.

Падарунак у дзень свята таксама атрымала шматдзетная сям’я Мацюк з аграгарадка Раготна. Тут гадуюцца сем дзяцей. Іх матуля, Алена Мацвееўна Мацюк, у свой час была ўзнагароджана Ордэнам маці.

Сем’і атрымалі розныя карысныя рэчы — вітаміны, сродкі гігіены, чайны сервіз, блэндар, і, вядома, самыя лепшыя пажаданні — сямейнага цяпла, дабрабыту, моцнага здароўя.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *