Небяспечныя забавы з электрычнасцю

Падзеі

Праблема гібелі і траўмавання дзяцей ва электраўстаноўках працягвае выклікаць асаблівую занепакоенасць. Першага красавіка ў Гомельскай вобласці адбыўся няшчасны выпадак з падлеткам 2000 года нараджэння. Хлопчык са сваім сябрам каталіся на квадрацыкле па закінутай ферме. Убачылі будынак трансфарматарнай падстанцыі і вырашылі зрабіць “сэлфі” (сфатаграфавацца) на другім паверсе будынка. Яны зламалі замок і прабраліся ў РУ-10кВ, нягледзячы на тое, што на дзвярах былі знакі па электрабяспецы. Пацярпелы вырашыў падцягнуцца на апорным ражку шыннага маста 10кВ і наблізіўся галавой на недапушчальную адлегласць да шыны. У выніку – траўміраванне электрычным токам. Сябар выклікаў хуткую дапамогу, пацярпелага даставілі ў бальніцу з апёкамі другой ступені рук і галавы.

Прычынай няшчаснага выпадку стала свавольства і неразуменне небяспекі, якую ўяўляе для чалавека электрычная энергія. Паважаныя дарослыя, калі адпраўляеце дзяцей у летнікі, турыстычныя паходы або проста да бабулі ў вёску, нагадайце ім важныя правілы электрычнай бяспекі.

Забараняецца: узбірацца на апоры ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый; адчыняць дзверы трансфарматарных падстанцый, размеркавальных шчытоў і разбіваць прыборы, якія ў іх знаходзяцца; заходзіць за агароджы, дзе знаходзіцца электраабсталяванне; запускаць побач з лініямі электраперадач паветраных змеяў, мадэлі самалётаў; кідаць металічныя прадметы, дрот на правады паветраных ліній – гэта можа прывесці да абрыву і закарачэння правадоў; гуляць пад лініямі электраперадач, паблізу электраўстановак і электраабсталявання, якое знаходзіцца пад напружаннем; разбіваць ізалятары на апорах ліній электраперадач; датыкацца і падыходзіць бліжэй за 10 метраў да правадоў, якія абвіслі або абарваныя; псаваць або разбіраць бытавыя прыборы, лямпы асвятлення, разеткі і іншыя прылады, уключаныя ў электрычную сетку; лавіць рыбу з дапамогай вудаў пад правадамі паветраных ліній і паблізу іх.

Калі вы сталі відавочцам знаходжання пабочных асобаў у электраўстаноўках, парушэння правілаў электрабяспекі або выявілі пашкоджанні электрычных сетак, трансфарматарных падстанцый, неадкладна паведаміце па нумарах 144, 2-10-36 дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *