На Дзятлаўшчыне праходзіць турысцкі злёт працоўнай моладзі. Цырымонія адкрыцця

Падзеі

23-25 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі на беразе ракі Моўчадзь праходзіць штогадовы турысцкі злёт працоўнай моладзі. Каманды 15 арганізацый і прадпрыемстваў раёна змагаюцца за званне пераможцаў. Іх чакаюць 11 конкурсных этапаў, пераважная большасць з якіх — спартыўныя.

Мерапрыемства адкрыў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Старшыня райвыканкама пажадаў моладзі спартыўных поспехаў, выдатнага адпачынку на ўлонні прыроды.

Права ўзняць сцяг было прадастаўлена капітану каманды мінулагодняга пераможцы КСУП “Хвінявічы” Дзянісу Русіну.

Музычнае прывітанне ўдзельнікам турыстычнага злёту прагучала ад юнай спявачкі Яны Мармыш.

Арганізацыйныя моманты трохдзённых спаборніцтваў патлумачыў камандам галоўны суддзя Дзмітрый Ёда.

Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *