Лета-2017. Канікулы ў бібліятэках: “ЛетаЧытанне-2017”

Падзеі

Дзяцінства — шчаслівая пара, а летнія канікулы — вясёлы час у жыцці любога дзіцяці.

На пачатку лета ў бібліятэках Дзятлаўшчыны стартаваў бібліятэчны праект “ЛетаЧытанне-2017”, мэта якога — арганізацыя летняга адпачынку дзяцей і падлеткаў; павышэнне ролі кнігі і чытання ў развіцці дзіцяці.

“Летні калейдаскоп”, “Кніга ў летнім рукзачку”, “Лета з адкрытай кнігай” — пад такой назвай стартавалі конкурсы летняга чытання ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы, Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы духоўна-мастацкай спадчыны, Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі.

На працягу ўсяго лета дзяцей чакаюць практычныя і творчыя заданні. Яны стануць удзельнікамі самых розных забаўляльных мерапрыемстваў: гульняў, конкурсаў, віктарын. Будуць ладзіцца бібліятэчныя пляцоўкі: літаратурная лаўка для дашкольнікаў “Вялікая літаратура для маленькіх”, бібліятэка пад парасонам “Канікулы без кнігі — што лета без сонца”, бібліятэчны бульвар “Мы з сябрамі не сумуем, і чытаем, і малюем”, ”Летняе чытанне з захапленнем”, бібліятэка на прыродзе “Сонца на кожнай старонцы”, летняя чытальня “Летняе вандраванне Кнігавічка“, летняя бібліяпалянка “Бібліятэка — сяброўка лета”.

Наведайце нашы бібліятэкі, запрасіце па кнігі сваіх сяброў.

М. БОРТКА,

метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *