«КрэДо» — у фінале «Кубка гарадоў»

Падзеі

У Гродне прайшоў абласны этап картачнага турніру грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» — «Кубак гарадоў». Спаборніцтвы былі скіраваны на інтэграцыю інвалідаў па зроку ў грамадства, цікавае баўленне вольнага часу.

Розныя раёны Гродзеншчыны ў турніры прадсаўлялі 12 каманд (па два чалавекі кожная). Ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» выступалі Віталь Крэйдзіч і Канстанцін Дораш — каманда «КрэДо» (назва ўтворана з першых складоў прозвішчаў удзельнікаў). Згодна з умовамі картачнага турніру, сустракаліся тут толькі інваліды першай і другой гупаў. Размаўляць за картачным сталом ігракам забаранялася, тым не менш баталіі разгарнуліся не жартоўныя. «КрэДо» з першых партый заявіла пра сябе, як адна з найбольш моцных камандаў вобласці, хоць нашы спартсмены гулялі на пару ўпершыню.

Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы, за якія ігракі атрамалі грашовыя прэміі, размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — каманда «Вікторыя» Гродзенскай гарадской арганізацыі;

2 месца — каманда «Стымул» УП «Фільтр» ГА «БелТІЗ»;

3 месца — каманда дзятлаўчан «КрэДо».

Усе пералічаныя каманды сталі фіналістамі і ў верасні 2017 года будуць прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе картачнага турніру «Кубак гарадоў» ГА «БелТІЗ». Жадаем далейшых поспехаў землякам.

С. КРЭЙДЗІЧ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *