Гульні для малечы

Падзеі

У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Удзел у ім прынялі выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава.

Забаўляльна-гульнявую праграму для малечы падрыхтавалі спецыялісты аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра і аддзел культуры і адпачынку Наваельнянскага дома культуры.

Са святам юнах гарэзаў павіншавала загадчыца аддзела культуры і адпачынку Галіна Сушко. Вясёлыя казачныя героі Балбатушка (Наталля Нагорная) і Канапушка (Алена Масюк) ладзілі для дзяцей цікавыя конкурсы і эстафеты, вадзілі разам з імі карагоды, танцавалі.

В. СТУПЧЫК,
псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *