Газавая пліта: калі мяняць?

Падзеі

Згодна з пунктам 11.11 Правілаў карыстання газам у быце, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.11.2007 года №1539, спажывец газу абавязаны пасля заканчэння нарматыўнага тэрміну эксплуатацыі газакарыстальнага абсталявання, указанага ў пашпарце або інструкцыі па эксплуатацыі абсталявання (але не больш за 20 гадоў), правесці яго замену або заключыць дагавор на правядзенне дыягностыкі яго тэхнічнага стану.

У выпадку, калі ў інструкцыі па эксплуатацыі газавай бытавой пліты ўказаны канкрэтны нарматыўны тэрмін эксплуатацыі (10, 14 гадоў або іншае), а на момант правядзення газазабяспечвальнай арганізацыяй тэхнічнага абслугоўвання пліта знаходзіцца ў эксплуатацыі 10, 14 і больш гадоў, далейшая яе эксплуатацыя можа быць дазволена толькі па выніках дыягностыкі (максімальны тэрмін далейшай эксплуатацыі – не больш за 10 гадоў). Арыенціровачны кошт дыягностыкі тэхнічнага стану газавых бытавых пліт, якія выпрацавалі нарматыўны тэрмін службы, без уліку транспартных расходаў, складае 20 рублёў 22 капейкі.

З 2015 года УП “Гроднааблгаз” сумесна з ААТ “Брэстгазаапарат” праводзіць акцыю па замене старых газавых пліт. У час акцыі газавыя пліты GEFEST рэалізуюцца насельніцтву са зніжанай гандлёвай надбаўкай. Па жаданні пакупніка пліты могуць быць рэалізаваны са складоў філіялаў УП “Гроднааблгаз” пад мантаж з растэрміноўкай плацяжу на 6 месяцаў роўнымі долямі.

Ю. МАЖЭЙКА,
галоўны інжынер УП “Гроднааблгаз”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *