Кожны тыдзень у сераду, пятніцу, суботу і нядзелю на вуліцы Савецкай у Гродне праходзіць выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці і мастакоў аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”, дзе можна набыць эксклюзіўныя сувеніры народнай творчасці ручной работы.
13 чэрвеня ў аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна адбудзецца свята “Адэльскі фэст”, прымеркаванае да Дня святога Антонія.
15-16 чэрвеня пачне работу сумесны праект Лідскай і Смаргонскай епархіі і Лідскай дзіцячай школы мастацтваў – IV пленэр педагогаў-мастакоў “Прыгажосць Божага свету”.
16 чэрвеня ў горадзе Гродне будзе праводзіцца “Летні баль у Элізы Ажэшка”. Яго госці змогуць акунуцца ў эпоху ХІХ стагоддзя.
16 чэрвеня будзе праводзіцца свята вуліц Карзюка і Маркевіча горада Бярозаўкі “Па-суседску мы жывём”.
17 чэрвеня ў Гродне на плошчы Савецкай ля гарадскога фантана адбудзецца канцэрт духавога аркестра “Гарадзенскія трубы”, у выкананні якога прагучаць творы рускіх і беларускіх кампазітараў.
18 чэрвеня ў Ваўкавыскім гарадскім доме культуры адбудзецца фінал конкурсу “Міс ваўкавычанка-2017”.
18 чэрвеня ў Гродне на плошчы Савецкай (пляцоўка ля Гродзенскага палаца культуры) будзе ладзіцца канцэрт “Шансон нядзеля”.
18 чэрвеня ў аграгарадку Луцкаўляны Гродзенскага раёна пройдзе свята малака, на якім будуць ушаноўваць лепшых аператараў машыннага даення, жывёлаводаў, заатэхнікаў.
18 чэрвеня ў аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага раёна будзе праводзіцца раённае свята касцоў у межах раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”.
18 чэрвеня ў аграгарадку Ліпнішкі Іўеўскага раёна будзе праводзіцца рэгіянальнае свята “Песняй працу славім”.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА