Закрыццё аздараўленчага летніка ў Раготнаўскай школе атрымалася вясёлае і цікавае. У госці да дзяцей прыязджаў творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці на чале з Ганнай Харлінскай.
Хлопчыкі і дзяўчынкі летніка “Усмешка” разам з казачнымі героямі павесяліліся на славу. Яны ўдзельнічалі ў забавах, конкурсах, флэшмобе, скакалі на батуце, бегалі і гулялі.
І. Іванава
Фота прадастаўлена сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці