Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося 29 чэрвеня. У ім удзельнічалі кіраўнікі сельскіх выканкамаў, кіраўнікі некалькіх раённых арганізацый і службаў.
З сацыяльна-эканамічным становішчам Дварэцкага сельскага савета і дзейнасцю сельвыканкама ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміла яго старшыня Т. Перапечына. Выступленне яна ілюстравала спачатку відэапрэзентацыяй, а потым і непасрэднай дэманстрацыяй зробленага ў час выезду на аб’екты. Удзельнікі Дня наведалі гаспадарчы аб’ект КСУП “Дварэц-Агра” (збожжаток і бульбасховішча), льнозавод, вытворчы ўчастак “Боркі” ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод”, Раготнаўскую школу, касцёл Святых Анёлаў-ахоўнікаў, аграсядзібу ў вёсцы Цяцейкі.
Б. Варна