Дар’я Домрачава ў складзе зборнай Беларусі па біятлоне адправілася на збор у Аўстрыю, паведаміў карэспандэнта БЕЛТА галоўны трэнер зборнай Юрый Альберс. Жаночая каманда завяршыла трэніроўкі ў спарткомплексе «Раўбічы» і з 9 па 29 чэрвеня прадоўжыць падрыхтоўку ў Хохфільцэне. Разам з Дар’яй Домрачавай на вучэбна-трэніровачны збор паехалі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Ганна Сола. Мужчынская зборная прадоўжыць трэніравацца ў «Раўбічах», а пасля адправіцца ў Санкт-Пецярбург, дзе спартсмены паспрабуюць свае сілы ў спецыяльным снежным тунэлі, адкрытым два гады таму на тэрыторыі вучэбна-трэніровачнага цэнтра Нацыянальнага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П.Ф.Лесгафта. Перад выездам у Хохфільцэн Дар’я Домрачава, якая з’яўляецца паслом добрай волі ПРААН, наведала офіс арганізацыі ў Беларусі. Таксама трохразовая алімпійская чэмпіёнка правяла аўтограф-сесію і ўручыла падарункі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам Першамайскага раёна Мінска. Новы біятлонны сезон стартуе 26 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года ў карэйскім Пхенчхане.
БелТА.
БелТА.