Бібліятэка – цэнтр інфармацыі

Падзеі

У 2002 годзе ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы быў створаны Публічны цэнтр прававой інфармацыі, у 2005 годзе пачаў работу такі цэнтр у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы, у 2009 годзе – у Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы.

Публічны цэнтр Дзятлаўскай раённай бібліятэкі дае сваім наведвальнікам магчымасць выкарыстоўваць рэсурсы сеткі Інтэрнэт.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі аснашчаны прававой базай даных “Эталон — WIN”, якая ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы папаўняецца тры разы на тыдзень, а ў гарпасялковых бібліятэках – кожны дзень.

Прававыя цэнтры прапануюць насельніцтву наступныя платныя паслугі: пошук прававой інфармацыі з базы даных прававой інфармацыі, прадастаўленне ў часовае карыстанне юрыдычнай літаратуры, ксеракапіраванне афіцыйных дакументаў, пошук інфармацыі ў Інтэрнэце.

Публічныя цэнтры прававой інфармацыі папаўняюцца новай юрыдычнай літаратурай, у раённай бібліятэцы наведвальнікі маюць магчымасць карыстацца такімі юрыдычнымі часопісамі, як “Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь”, “Право.by”. Таксама ў цэнтрах праводзяцца дні інфармацыі, прававыя гутаркі, агляды, інфармацыйныя гадзіны. На інфармацыйных дошках пастаянна даецца інфармацыя аб новых паслугах бібліятэк, рабоце Публічных цэнтраў прававой інфармацыі, новых кнігах і часопісах.

Г. ЛАШЧЭЎСКАЯ,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *