У Свіслачы праходзіць абласны кніжны фестываль «Кніга і час»

Падзеі

У рамках праходзячага ў Свіслачы абласнога фестывалю “Кніга і час” у актавай зале Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў адбылася навукова-краязнаўчая канферэнцыя “Шлях беларускага друкаванага слова ў свіслацкім краі”.
Удзел у ёй прынялі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Клімовіч, прадстаўнікі Свіслацкага раённага выканкама, навукоўцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дэлегацыя Гродзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі», прадстаўнікі грамадскасці свіслаччыны.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Свіслацкага райвыканкама Уладзімір Анішчык. Ён адзначыў, што Свіслаччына гэта ўнікальны край, дзе заўсёды з павагай ставіліся да развіцця культуры ў цэлым і да друкаванага слова паасобку. Уладзімір Сяргеевіч пажадаў усім удзельнікам плённай працы, здароў’я і творчых поспехаў.
Плануецца асобнае выданне матэр’ялаў навукова-краязнаўчай канферэнцыі.
www.svisgaz.by


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *