Застаўся ў сэрцы вечны след вайны

Падзеі

Дзятлаўская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”. На сустрэчу былі запрошаны члены сем’яў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Настаўніца сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Марына Мікалаеўна Шумская расказала пра двух ветэранаў. Яе  свёкар Баляслаў Пятровіч Шумскі ў час Вялікай Айчыннай вайны быў сяржантам на пасадзе памочніка кулямётнага склада. Ваяваў на тэрыторыі Латвіі, на Ленінградскім фронце. Быў двойчы паранены.

Узнагароджаны медалём “За адвагу”, ордэнамі Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў. Другі ветэран – стрыечны дзядуля – Андрэй Сямёнавіч Майсееў. Нарадзіўся ён у 1924 годзе і да гэтага часу жыве ў горадзе Магілёве. Служыў на фронце танкістам, тры разы быў паранены, гарэў у танку. Прымаў удзел у вызваленні горада Сталінграда, Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. Пасля вайны служыў 30 гадоў у арміі, 22 гады – у МНС. Мае званне падпалкоўніка.
Усім прысутным сустрэча вельмі спадабалася.

В. БОЙКА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *