Выбіраем студатрад

Падзеі

У рамках акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Выбіраем студатрад», якая папярэднічае працоўнаму семестру 2017 года, на Дзятлаўшчыне вызначаны арганізацыі, якія будуць прымаць на працу студатрадаўцаў. У раёне будуць функцыянаваць экалагічны, сельскагаспадарчы, сэрвісны студэнцкія атрады.
Часовыя рабочыя месцы для сезоннай занятасці моладзі сёлета прадаставяць Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе 10 чалавек будуць працаваць падсобнымі рабочымі і на пераборцы ягад і грыбоў. КСУП «Белагурна» прапануе работу на збожжаскладзе, праполку буракоў, уборку камянёў для 15 студатрадаўцаў. Камунальныя сельскагаспадарчыя унітарныя прадпрыемствы «Слава працы», «Русь-Агра», «Хвінявічы», «Жукоўшчына», «Войневічы» будуць чакаць работнікаў для відавой праполкі (усяго тут будуць працаваць 115 студатрадаўцаў). 30 маладых людзей будуць працаваць у ААТ «Граніт-Агра» ў час жніва на збожжасушыльных комплексах. Такі ж від работ моладзі прапаноўваюць КСУП «Дварэц-Агра» (прыме 10 работнікаў), «Вензавец» (прыме 15 работнікаў), «Войневічы» (прыме 15 работнікаў). Усяго ў пералічаных арганізацыях летам 2017 года будуць працаваць 210 студатрадаўцаў.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *