Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Падзеі

 Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі.
У бязлітасных баях Вялікай Айчыннай вайны 72 гады таму савецкімі войскамі і іх саюзнікамі быў разгромлены нацызм, спынена яго бесчалавечная агрэсія. У беларускіх сем’ях свята шануюць ратны подзвіг сваіх продкаў, як бясцэнныя рэліквіі захоўваюць іх ордэны, медалі, фатаграфіі і пісьмы з фронту. Дарагія ветэраны, пашана вам і слава! Мы будзем вечна помніць імёны мільёнаў байцоў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду любімай Радзімы! Бяспрыкладны гераізм савецкага народа натхняе цяперашняе пакаленне нашых суайчыннікаў на стваральную працу, а памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз. У гэта сапраўды ўсенароднае свята жадаю ўсім здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю.
Аляксандр Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *