У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджана 8 667 жанчын

Падзеі

У Беларусі з 1996 года ордэнам Маці ўзнагароджана 8 667 жанчын, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяць і больш дзяцей. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Для шматдзетных маці, якія дастойна выхавалі пяцёра і больш дзяцей, прадугледжана высокая дзяржаўная ўзнагарода — ордэн Маці, сказаў намеснік міністра. У 2016 годзе гэтым ордэнам узнагароджана 413 маці, у 2017 годзе — 141. Да ордэна Маці прадугледжана грашовая выплата ў памеры 5 бюджэтаў пражытачнага мінімуму.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *