27 мая ў 11 гадзін у аграгарадку Дварэц у рамках раённага сельскагаспадарчага праекта «Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім» адбудзецца свята лёну.
Запрашаем усіх жадаючых у аграгарадок Дварэц Дзятлаўскага раёна на традыцыйнае свята лёну. Беларускі лён — гэта гонар і багацце нашай краіны. Таму і праслаўляем лён і людзей, якія яго вырошчваюць і перапрацоўваюць.
У праграме свята:
- урачыстае адкрыццё свята лёну;
- ушанаванне лепшых працаўнікоў ААТ “Дварэцкі льнозавод”;
- «Вясёлая эстафета» сярод каманд аграпрамысловага комплексу раёна;
- канцэрт цыганскага ансамбля «Жемчуга» (горад Мінск);
- дэфіле юных мадэляў;
- дзіцячы конкурс касцюмаў з нетрадыцыйных матэрыялаў «Новы погляд»;
- выстава-продаж народных умельцаў Дзятлаўскага раёна;
- выступленне ўзорнага тэатра гульні роставых лялек «Dolls4all»;
- святочная дыскатэка для моладзі «Адпачываем разам».
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны, можна будзе зрабіць аквагрым, набыць папкорн і салодкую вату.
Даведкі па тэлефонах: 2-15-48, 2-21-71 або на сайце ckdyatlovo.by.
Аргкамітэт
Фота мае ілюстрацыйны характар
Так 27 или 29 пройдет праздник? на картинке и в тексте разная информация
Рейтинг комментария:00
Приносим извинения за легкую дезинформацию. Правильная дата указана в тексте статьи, а картинку заменили
Рейтинг комментария:00