Паводле правілаў пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь у пажаранебяспечны сезон забараняецца:
разводзіць вогнішчы ў іглічных несамкнутых дрэвастоях (вышынёй да 1 м) і маладняках 1 класа ўзросту (вышынёй да 15 м), на ўчастках пашкоджанага лесу (ветравал і буралом), тарфяніках, у месцах з падсохлай травой;
пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння, тлення (падпаленыя запалкі, недакуркі і інш.);
пакідаць прамасленыя ці прамочаныя лёгкаўзгаральнымі і гаручымі вадкасцямі ці іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, паклю, вату і інш.);
запраўляць паліўныя бакі машын і механізмаў у недазволеных месцах, а таксама пры працуючых рухавіках;
выкарыстоўваць машыны з няспраўнасцямі, якія прыводзяць да выцякання лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў, курыць або карыстацца адкрытым агнём паблізу запраўляемых машын;
выпальваць сухую траву.
Развядзенне вогнішчаў дапускаецца (у тым ліку з выкарыстаннем прыстасаванняў: мангалаў, барбекю, грыляў, газавых плітаў) на ўладкаваных пляцоўках, абкапаных мінералізаванай (ачышчанай да мінеральнага пласта глебы) паласой шырынёй не менш за 0,25 м, а таксама ў месцах, якія выключаюць пашкоджанне агнём кронаў, ствалоў і галінаў дрэваў, акрамя забароненых участкаў. Вогнішча неабходна тушыць да поўнага спынення тлення.
За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можа быць прызначаны штраф да 12 базавых велічыняў. За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках ці забароны на іх наведванне — да 25 базавых велічыняў. За незаконныя дзеянні, якія прывялі да знішчэння або пашкоджання лесу або тарфянікаў, — да 50 базавых велічыняў з кампенсацыяй нанесенай шкоды.
Таксама нагадваем аб забароне стаянкі механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палосаў водных аб’ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі. Выключэнне — механічныя транспартныя сродкі органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, бяспекі суднаходства, рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў унутраных водных шляхоў, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асобаў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях для выканання ўскладзеных на іх задач і функцый, а таксама спецыяльна адведзеныя ва ўстаноўленым парадку месцы для стаянак.
За парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 15.35 КоАП Рэспублікі Беларусь з накладаннем максімальнага штрафу на фізічных асобаў — да 20 базавых велічыняў.
Акрамя таго, правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства абавязваюць адпачывальнікаў падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на берагах смецце і іншыя адходы, не дапускаць засмечвання і забруджвання. За выкананнем гэтых патрабаванняў дзяржінспектары будуць пільна сачыць у гэтым сезоне. Злосныя парушальнікі будуць аштрафаваны (да 20 базавых велічыняў).
У Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуюць тэлефоны даверу: (8-01562) 6-63-65 і 8-029-6501951 (Velcom), па якіх можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлін, якія адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслінаў, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах, у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны.
Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.
Г. ШЛЫКОВІЧ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету